У Беларусі магчымыя яшчэ два смяротныя прысуды

У Гродне судзяць двух злачынцаў, затрыманых праз некалькі гадзінаў пасля здзяйснення трайнога забойства і падпалу ў хаце на вуліцы Кабяка ў кастрычніку 2009 года. Дзяржаўны абвінаваўца заклікаў судовую калегію пакараць іх смерцю, паведамляе "Блог Гродна s13". Двух гродзенцаў абвінавачваюць у рабаванні і забойстве двух і больш чалавек, здзейсненым групай асобаў з асаблівай жорсткасцю з карыслівымі мэтамі. Раней судзімыя злачынцы пасля застолля забілі 34-гадовую гаспадыню кватэры, яе 65-гадовага цесця і 52-гадовую сяброўку сям'і з мэтай крадзяжу каштоўнасцяў.

Трупы знайшлі пажарныя, якія тушылі кватэру пасля падпалу з мэтай схаваць сляды злачынства.

Мяркуецца, што суд вынесе рашэнне ў сярэдзіне траўня.