У Беларусі махлярка арганізуе псеўдапаломніцкія туры ў Іерусалім
Міліцыянты шукаюць жанчыну, якая арганізуе псеўдапаломніцкія туры ў Іерусалім. Жанчына называецца Евай, кажа, што працуе гідам у Мінскай епархіі Беларускай праваслаўнай царквы, прапаноўвае здзейсніць паломніцтва ў Іерусалім, збірае з людзей грошы і знікае, кажуць у крымінальным вышуку. Факты яе махлярства зафіксаваныя на вакзалах Оршы і Брэста. Як адзначае "Інтэрфакс", жанчына ўваходзіць у давер да асоб праваслаўнага веравызнання, прывабліваючы іх сваёй рэлігійнай адукаванасцю, ведамі царкоўных правіл і інфармаванасцю аб дзейсных на тэрыторыі Беларусі цэрквах, храмах, манастырах. Пры гэтым яна запэўнівае людзей, што атрымала ў Іерусаліме блаславенне ад старца на збор паломнікаў для наступнага афармлення ім дакументаў і арганізацыі паездак на Святую Зямлю.
Па апісанні міліцыянтаў, жанчыне на выгляд 50-55 гадоў, у яе таўставаты целасклад, рост 165 см, валасы сярэдняй даўжыні, фарбаваныя з рудаватым адценнем. Адмысловая прыкмета — на правай руцэ адсутнічаюць безыменны палец і мезенец.