У Беларусі месцамі прайшлі моцныя дажджы і штармавы вецер

Моцныя залевы і штармавыя вятры прайшлі месцамі ў нашай краіне 20 чэрвеня. Белгідраметэацэнтр падаў, што найбольш ападкаў было ў Вілейцы -- 21 мм, або 21 літр на кв.м., што склала чвэрць чэрвеньскай нормы. Парывы ветру ў Лідзе сягнулі 15 метраў на секунду, а ў Докшыцах -- 17-ці. 21 чэрвеня ў Беларусі будзе хмарна з праясненнямі, кароткачасовыя дажджы па большай частцы тэрыторыі, месцамі навальніцы. Вецер паўднёвы з пераходам на заходні, 3-8 м/с, пры навальніцы да 14 м/с. Температура паветра ўночы плюс 10—16°С, удзень плюс 17—23°С, на поўдні да плюс 26°С.
БелаПАН