У Беларусі могуць увесці залогавы кошт для пластыкавых бутэлек
У Беларусі, магчыма, увядуць залогавы кошт для пластыкавых бутэлек. Паводле звестак Мінпрыроды, летам толькі ў цэнтры Мінску за суткі збіраецца каля 7 мільёнаў пластыкавых бутэлек. У перспектыве на ўсіх уездах у сталіцу плануецца стварыць пункты па іх
прыёму. Дарэчы, летась у Беларусі ўтварылася каля 37 мільёнаў тон
адходаў. З іх каля 3,2 тон з’яўляюцца камунальнымі адходамі.
Спецыялістамі Мінпрыроды падлічана, што на аднаго беларуса прыпадае каля 200 кілаграмаў такіх адходаў. У ЗША такі паказчык складае 450-500 кілаграмаў, у Кітаі - 70 кілаграмаў, у Францыі і Англіі - каля 470-500 кілаграмаў.
Звязда