У Беларусі могуць з'явіцца шматлікія валютныя курсы?
Іх можа быць найменш тры, мяркуе эканаміст Сяргей Чалы, які робіць такую выснову на падставе аналізу зместу ліста Нацбанка. Нагадаем, Нацбанк у лісце "Аб маніторынгу сітуацыі на ўнутраным валютным рынку" забараніў пакупку валюты на біржы пад імпартныя кантракты. Паводле дакумента, з заўтрашняга дня банкі абавязаныя задавольваць заяўкі на набыццё валюты на міжбанкаўскім рынку і штодня трымаць справаздачу перад Нацбанкам пра валютныя аперацыі.
Вось як каментуе ліст Сяргей Чалы:
"Вядома, там гэтага ненапісана, але дэ-факта я практычна ўпэўнены, што так і адбудзецца. І, як мінімум, будзе тры курсы: адзін - афіцыйны курс Нацбанка, другі - курс біржы, па якім будуць абавязковы 30%-ы продаж валютнай выручкі рабіць нашы экспарцёры і магчыма, некаторыя прадпрыемствы, якім трэба, будуць атрымліваць па гэтым курсе валюту. І курс міжбанка для імпарцёраў. У тым, што ён будзе вышэйшы за іншыя, няма ніякіх сумненняў".
Чалы мяркуе, што гэта робіцца з адной мэтай - прымусіць і банкі, і беларусаў пазбавіцца ад сваіх значных валютных зберажэнняў, якія былі сфармаваныя падчас ажыятажнага попыту ў першыя тыдні студзеня:
"Яны спрабуюць тыя долары, якія былі купленыя банкамі і насельніцтвам у спробе абараніцца ад магчымай будучай дэвальвацыі, пераўтварыць зноў у беларускія рублі".
Эканаміст кажа, што механізм увядзення шматлікіх валютных курсаў супярэчыць аднаму з артыкулаў статута Міжнароднага валютнага фонда. Як вядома, вясной Беларусь мусіць атрымаць другі транш яго крэдыту. Таму, мяркуе Сяргей Чалы, улады паспрабуюць закончыць гэтую аперацыю яшчэ да перамоваў з МВФ.