У Беларусі могуць з'явіцца страхавыя камісары

Пра гэта сёння паведаміла журналістам начальнік упраўлення метадалогіі арганізацыі і актуарных разлікаў Беларускага бюро па транспартным страхаванні Раіса Александровіч. Інстытут страхавых камісараў існуе ў некаторых еўрапейскіх краінах. Займаюцца яны афармленнем ДТЗ, у якіх не была нанесеная сур'ёзная шкода здароўю людзей.

У Беларусі плануецца разгледзець магчымасць увядзення такой практыкі. Камісары маглі б значна разгрузіць ДАІ, перадае БЕЛТА.