У Беларусі можа з'явіцца падатак на аўтамабілі

Падатак на аўтамабілі можна з'явіцца ў Беларусі. З такой ініцыятывай плануюць выступіць сталічныя ўлады. Як паведамляе тэлеканал СТВ, гаворка ідзе пра сімвалічную суму для кожнага ўладальніка аўтамабіля. Згаданы падатак можа стаць платай за забруджванне паветра і псаванне дарогаў.

Паводле выконваючага абавязкі старшыні Мінгарвыканкама Мікалая Ладуцькі, пры ўвядзенні падатку для кожнага аўтамабіліста ў памеры 60-70 тысяч рублёў, у год атрымаецца каля 30-40 мільярдаў рублёў.