У Беларусі можна назіраць камету Лулін, у якой адарваліся два хвасты
На тэрыторыі Беларусі з пачатку лютага да канца сакавіка можна назіраць камету Лулін, у якой адарваліся два хвасты. Як паведаміў БелаПАН дырэктар абсерваторыі БДУ Альгерд Кузнечык, камету бачна толькі ўзброеным вокам.
Раней у яе былі тры хвасты, два з якіх аддзяліліся. Магчымай прычынай гэтага навукоўца назваў "магнітныя хваляванні ў сонечным ветры". Адрыў хваста ў каметы — даволі рэдкая з'ява, падкрэсліў Кузнечык.
Камета Лулін была адкрытая кітайскімі астраномамі Тайваня ў 2007 годзе. 24 лютага яна наблізілася да Зямлі на найменшую адлегласць — 61 мільён кіламетраў, яе можна ўбачыць у сузор'і Льва.
На гэтым тыдні камета зблізіцца з Сатурнам, а 27 лютага пройдзе на поўдзень ад самай яркай зоркі сузор'я Льва Рэгул.