У Беларусі на 10% патаннеў бензін

Канцэрн "Белнафтахім" з 1 снежня на 9,7-10,1% знізіў рознічныя кошты на бензін. Кошт бензіну А-76 (Н-80) складзе 1760 рублёў за 1 літр (мінус 190 руб.), бензіну АІ-92 — 2220 рублёў (—250 руб.), бензіну АІ-95 — 2530 рублёў (—280 руб.). Дызпаліва стала каштаваць 2020 рублёў (—220 руб.).

АФН