У Беларусі на 5 ліпеня аб’яўлена штармавое папярэджанне

Уначы з серады на чацвер 5 ліпеня на паўночным захадзе Беларусі, а ўдзень на большай частцы тэрыторыі чакаюцца моцныя дажджы. Пераважна па паўднёвым усходзе краіны навальніцы, у Гомельскай і Магілёўскай абласцях месцамі шквалістае ўзмацненне ветру да 20 метраў за секунду.

У сувязі з гэтым, гідраметэацэнтр Беларусі аб’явіў на 5 ліпеня штармавое папярэджанне. У цэлым, як адзначаюць сіноптыкі, да канца тыдня захаваецца халоднае і дажджлівае надвор’е.

Пацяпленне прыйдзе толькі на наступным тыдні.