У Беларусі на сто мужчын — 115 жанчын
На пачатак году ў нашай краіне налічвалася 5,1 мільёна жанчын, або 53,5% ад агульнай колькасці насельніцтва.
У гарадах жанчын значна болей — 77,3% з іх пражываюць у гарадах і пасёлках гарадскога тыпу, а ў вёсках — толькі 22,7%.
Паводле папярэдніх звестак дэмаграфічнай статыстыкі, на 1000 мужчын прыпадае 1151 жанчына (або 115 жанчын на сто мужчын), інфармуе БЕЛТА са спасылкай на Белстат.