У Беларусі на звалку вывезлі 2,5 мільярдаў долараў
2,5 мільярдаў долараў штогод вывозіцца на звалкі ў Беларусі. Менавіта столькі можна атрымаць за каштоўныя кампаненты адыходаў, якія пакуль не выкарыстоўваюцца. Як паведамляе газета "Рэспубліка", пакуль у нашай краіне паўторна ідзе
ў справу толькі 15-18% сыравіны, тое, што можна ўзяць без асаблівых
высілкаў, бо астатняе патрабуе глыбокай перапрацоўкі і сур'ёзных
інвестыцый.
Аднак да 2015 года збор і прыцягненне ў гаспадарку другаразовай сыравіны ў Беларусі мусіць павялічыцца да 40%, што дасць у скарбонку 150-170 мільёнаў долараў штогод.
Аднак да 2015 года збор і прыцягненне ў гаспадарку другаразовай сыравіны ў Беларусі мусіць павялічыцца да 40%, што дасць у скарбонку 150-170 мільёнаў долараў штогод.