У Беларусі не хапае 4 тысяч лекараў і 5 тысяч медсёстраў
У Беларусі адчуваецца дэфіцыт лекараў вузкіх спецыяльнасцяў - афтальмолагаў, неўролагаў, хірургаў, траўматолагаў і оталарынголагаў. Пра гэта са словаў намесніцы начальніка ўпраўлення арганізацыі медыцынскай дапамогі, начальнік аддзела спецыялізаванай меддапамогі Міністэрства аховы здароўя Беларусі Таццяны Мігаль перадае БЕЛТА. У прыватнасці, у краіне бракуе каля 4 тыс. лекараў і правізараў і каля 5 тыс. медсёстраў. Разам з тым укамплектаванасць медычнымі кадрамі ў Беларусі складае больш за 90%. Таццяна Мігаль растлумачыла гэта тым, што шмат якія вузкія адмыслоўцы працуюць не на адну стаўку.