У Беларусі не рэгіструюць кожны трэці інтэрнэт-рэсурс
Дзяржаўную рэгістрацыю ў Беларусі прайшлі каля 16 тысяч інтэрнэт-рэсурсаў. Пра гэта агенцтву БЕЛТА паведаміў начальнік аддзела інфармацыйных тэхналогій Беларускай дзяржаўнай інспекцыі па электрасувязі Андрэй Сіліч.
Па стане на 9 ліпеня спецыялісты разгледзелі 23 тысячы заявак. З іх 7 тысяч былі адхіленыя з розных прычынаў. У прыватнасці, з-за граматычных памылак, а таксама няправільнага запаўнення заяўкі на рэгістрацыю. Дарэчы, яшчэ каля 2 тысяч заявак знаходзяцца цяпер на разглядзе.