У Беларусі неабходна перасейваць азімыя
У Беларусі неабходна перасеяць 30% азімага рапсу. Гэта ў тры разы больш, чым звычайна, распавёў падчас прэс-канферэнцыі ў Мінску супрацоўнік Акадэміі навук Беларусі Міхаіл Кадыраў. Адмыслоўца адзначыў, што ў Беларусі азімы рапс "традыцыйна замярзае на 40% плошчаў". Але штогод перасейваецца не больш за 10% гэтай сельскагаспадарчай культуры.
Нягледзячы ні на што, рэнтабельнасць азімага рапсу летась склала 19%. Гэта адзін з самых высокіх паказчыкаў сярод сельскагаспадарчых культур, паведамляе сайт AgroPages.
Нягледзячы ні на што, рэнтабельнасць азімага рапсу летась склала 19%. Гэта адзін з самых высокіх паказчыкаў сярод сельскагаспадарчых культур, паведамляе сайт AgroPages.