У Беларусі — недахоп дактароў-алерголагаў

У Беларусі адчуваецца недахоп дактароў-алерголагаў. Як паведамляе БелаПАН, у краіне працуе каля 100 лекараў-алерголагаў, з іх у амбулаторнай медыцынскай службе –– 50, у тым ліку 20 — дзіцячых. У Мінску ў штаце амбулаторнай службы лічыцца 12 алерголагаў, у тым ліку чатыры — дзіцячыя.

Прычына не ў адсутнасці дактароў-алерголагаў, а ў дзейсных нормах, паводле якіх на 100 тыс. насельніцтва павінна прыпадаць толькі 2 лекары гэтай спецыялізацыі. Між тым, паводле інфармацыі Міністэрства аховы здароўя, на розныя формы алергіі ў Беларусі пакутуе 15—20% насельніцтва.