У Беларусі нельга купацца ў больш як 40 вадаёмах

У Беларусі купанне забароненае ў больш за 40 вадаёмах. У Брэсцкай вобласці пад забаронай апынуліся рака Мухавец у зоне Брэста, рака Шчара зоны адпачынку Століна, Давыд-Гарадка і Жабінкі, вадаём Свяцілава ў Баранавічах. Закрытая для купання і зона адпачынку на вадаёмах гарадскога парка вёскі Булькава, на возеры вёскі Хмелева Жабінкаўскага раёна. У Гомельскай вобласці ў гэты спіс патрапілі пляж у Мазыры, вадаём Сырнае Кармянскага раёна і зона адпачынку пансіяната "Залатыя Пяскі". У Гродзенскай — Янаўскае вадасховішча, зона адпачынку лагера "Блакітная хваля" у вёсцы Росцевічы і вадасховішчы Зэльва (г.п.Зэльва) і Дамба (г. Ваўкавыск).

У Віцебску нельга купацца на пляжах 30 гадоў ВЛКСМ, у рэках Лучоса і Віцьба. Пад забарону таксама трапілі чатыры возеры Полацкага раёна — Гомель, Шчаты, Суя і Наўліца. У Верхнядзвінску закрытыя для купання два ставы.

У Магілёўскай вобласці закрытыя для купання пляж ракі Бярэзіна ў Бабруйскім раёне і ў Бабруйску.

На Міншчыне непрыдатнымі для купання прызнаныя зона адпачынку аздараўленчага лагера "Арляня" на рацэ Уша Нясвіжскага раёна, Салігорскае вадасховішча, зона адпачынку каля пасёлка Новы Старадарожскага раёна, а таксама стаў ў Старых Дарогах і вадасховішча Ляўкі. Акрамя таго, купацца забароненае ў сажалках вёсак Горкі і Н.Фаличи Старадарожскага раёна, у зоне адпачынку "Жоўты бераг" ракі Заходняя Бярэзіна ў Валожынскім раёне, у Слуцкім раёне ў зоне адпачынку вёскі Квасынічы, а таксама зоне адпачынку Слуцкага гарадскога пляжу, у Чэрвенскім раёне — у зоне адпачынку ракі Уша ў вёсцы Рудня, у Смалявіцкім раёне — на Пятровіцкім вадасховішча.

У Мінску купанне забароненае на вадасховішчах Дразды, Цна, Камсамольскім возеры.

"Інтэрфакс"