У Беларусі няма беларускамоўных экскурсаводаў?
У Беларусі назіраецца востры недахоп прафесійных экскурсаводаў, якія валодаюць роднай мовай. З гэтай праблемай сутыкнуліся ў брэсцкім аддзяленні "Белінтурыста", калі з просьбай арганізаваць экскурсію на беларускай мове да іх звярнуліся турысты з Беластока.
Знайсці такога чалавека ў Брэсце не ўдалося. Сярод атэставаных экскурсаводаў не было ніводнага, здольнага правесці экскурсію на роднай мове, піша “Салідарнасць”.
Характэрна, што з мінулага гады ў Беларусі праводзіцца атэстацыя экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў. Каля тысячы чалавек ужо атрымалі сертыфікат, які пацвярджае іх кваліфікацыю.
Па словах старшыні грамадскага аб'яднання "Беларуская асацыяцыя экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў" Мікалая Чырскага, з атэставаных у краіне з цяжкасцю набярэцца дзясятак, якія валодаюць роднай мовай. Асноўная прычына — адсутнасць попыту. Па словах саміх гідаў, з просьбамі правесці экскурсію на беларускай мове да іх звяртаюцца вельмі рэдка.