У Беларусі ордэнам Маці ўзнагароджаная 6501 жанчына
Сёлета гэтай узнагародай уганараваныя 50 шматдзетных маці, якія нарадзілі і годна выхавалі пецярых і болей дзяцей.
Ордэн Маці быў заснаваны ў Беларусі ў 1995 годзе. У 2010 годзе ім узнагародзілі 318 шматдзетных маці, у 2009 — 316, а ў 2008 — 428, паведамляе БЕЛТА.
З 2006 года разам з узнагароджаннем ордэнам такія жанчыны атрымліваюць ад дзяржавы прэмію ў памеры 5-разовага бюджэта пражытковага мінімума (на сёння гэта 296 тысяч 870 рублёў). Апроч таго, у рэгіёнах Беларусі рашэннем мясцовых выканаўчых і распараджальных органаў вызначаныя розныя дадатковыя формы ўзвалення для шматдзетных маці.