У Беларусі па гэтую пару саджаюць бульбу

Бульба ў Беларусі пасаджаны на пошчы ў 45 тысяч 490 гектараў, што складае 94,57% ад запланаванай. Пра гэта газеце “Крестьянские ведомости” распавялі ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання РБ. Пры гэтым у беларускіх крамах ужо з’явілася “маладая” бульба, якая паспела вырасці ў суседняй Польшчы.

У 2006 годзе да аналагічнай даты бульбай было засеяна 99,45% запланаваных плошчаў. Розніца тлумачыцца больш лагодным надвор’ем, што стаяла летась.