У Беларусі пабіты 111-гадовы тэмпературны рэкорд верасня

Незвычайна гарачае для беларускага верасня надвор'е прывяло да падзення 111-гадовага тэмпературнага рэкорду гэтага месяца, паведамляе БелаПАН.
7 верасня ў Лельчыцах слупок тэрмометра падняўся да адзнакі +33,5 градуса. Таксама абнавіліся тэмпературныя максімумы дня ў Мінску, Віцебску, Магілёве, Гомелі і Брэсце. На сёння сіноптыкі паабяцалі да +32. Але ўжо ў аўторак пахаладнее да +14-20.