У Беларусі пабудуюць новыя міні-ЦЭС

26 новых міні-ЦЭС пабудуюць у 2012-2015 гадах у Беларусі. У краіне будзе дзейнічаць дзяржаўная праграма развіцця крыніц узнаўляльнай энергіі, паведамляе БЕЛТА. Цяпер ужо працуе пілотны праект па ветраэнергетыцы ў Гродзенскай вобласці. Узнаўляльная энергія з'явіцца яшчэ на 161 аб'екце.