У Беларусі пачалі працу эксперты Сусветнага банка

Група экспертаў Сусветнага банка пачала працу ў Мінску. Яна мусіць даць ацэнку працэсу рэалізацыі праектаў у галіне энергаэфектыўнасці на сродкі гэтага банка.  БЕЛТА нагадвае, што ў 2009 годзе Сусветны банк плануе падтрымаць яшчэ адзін беларускі праект у галіне энергазберажэння і мусіць прадаставіць пазыку ў памеры 125 мільёнаў долараў. Чакаецца, што пагадненне ўхваляць на пасяджэнні Савета дырэктароў Сусветнага банка летам.