У Беларусі пачалі скарачаць настаўнікаў
Новыя вучэбныя планы дашлі на гэтым тыдні ў школы. Цяпер кіраўніцтва большасці школ падлічвае гадзіны, размяркоўвае нагрузкі. Тыдзень таму Мінадукацыі сцвярджала, што масавых скарачэнняў настаўнікаў у профільных школах не будзе. Маўляў, гадзіны, якія адводзіліся на паглыбленае вывучэнне прадметаў, застануцца, але пяройдуць на факультатывы.
Дырэктар адной з мінскіх школ з паглыбленым вывучэннем англійскай мовы ў размове з газетай “Комсомольская правда в Беларуси” выказала няўпэўненасць, што ўдасца захаваць профіль за кошт тых гадзін факультатываў.
Паводле яе слоў, настаўнікаў нават скарачаць не даводзіцца – яны самі звальняюцца.