У Беларусі пачалося "вялікае перасяленне" баброў
Баброў, якія пабудавалі плаціны на меліярацыйных каналах Брэстчыны, пачалі перасяляць у іншыя месцы.
Ужо каля 30 звяроў “пераехалі” на новыя тэрыторыі на пойме Прыпяці. Спецыялісты адзначаюць, што ў Беларусі "бабровая" праблема ўзнікла некалькі гадоў таму ў сувязі з рэзкім павелічэннем іх папуляцыі.
Цяпер у краіне налічваецца больш за 46 тысяч асобін жывёлы. Па інфармацыі спецыялістаў, бабры разрылі меліярацыйныя сістэмы практычна ва ўсіх рэгіёнах Беларусі.
Дарэчы, бабра выключылі з Чырвонай кнігі і аднеслі да разраду паляўнічых жывёл. Праўда, паляваць на яго можна толькі пры дапамозе капканаў.
“Інтэрфакс”