У Беларусі пачалося жніво
Сёлетняе жніво пачалося на поўдні Беларусі. Першыя камбайны з'явіліся на палях Брагінскага раёна Гомельскай вобласці. Тэлеканал СТВ паведамляе, што вільготнасць паветра зараз складае каля 25%, што для жніва аптымальна. Першы сабраны ўраджай склаў каля 50 цэнтнераў з гектара.
У Брагінскім раёне апошні хлеб плануюць сабраць яшчэ да пачатку жніўня.
У Брагінскім раёне апошні хлеб плануюць сабраць яшчэ да пачатку жніўня.