У Беларусі пачынаецца абранне чальцоў Савета Рэспублікі

Абранне чальцоў Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі адбудзецца з 3 па 10 кастрычніка. Ужо 3 кастрычніка пачнуцца абласныя сходы дэпутатаў базавага ўзроўню, на якіх пройдуць адпаведныя галасаванні.  Сакратар Цэнтравыбаркаму Мікалай Лазавік паведаміў "Інтэрфаксу", што 3 кастрычніка адбудзецца абранне чальцоў Савет Рэспублікі ад Віцебскай вобласці, 7 кастрычніка пройдуць сходы ў Брэсцкай і Гродзенскай абласцях, 8 — у Гомельскай, Мінскай абласцях і Мінску, 10 кастрычніка — у Магілёўскай вобласці.