У Беларусі пачынаецца сезон зоркападаў
У Беларусі пачынаюцца летнія зорапады. Як адзначае БЕЛТА, "зорны" сезон 21 ліпеня адчыняе метэорная плынь дэльта-Акварыды, якая працянгецца па 30 жніўня. Яна прынясе на Зямлю да 20 метэораў у гадзіну. У ліпені-жніўні аматараў незвычайных астранамічных з'яваў таксама чакае самы значны і відовішчны метэорны дождж года Персеіды. У гэты час у гадзіну можна будзе ўбачыць на бясхмарным небе да 100 знічак за гадзіну.
Самымі зорнымі будуць ночы 30 ліпеня (максімум дэльта-Акварыдаў) і 12 жніўня (пік Персеідаў). Назіраць знічкі можна нават няўзброеным вокам. Астраномы раяць рабіць гэта на адкрытым месцы, далей ад гарадскіх агнёў і ілюмінацыі — тады агністая феерыя бачная ва ўсёй красе. Дарэчы, самым зорным месяцам у годзе лічыцца жнівень.