У Беларусі пачынаюцца пошукі самай прыгожай дзяўчыны

Пачынаюцца рэгiянальныя адборачныя туры VI Нацыянальнага конкурсу прыгажосцi "Мiс Беларусь-2008". Першы кастынг адбудзецца ў Гродне 9 студзеня.

Праглядваць беларускiх прыгажунь будуць у наступным парадку: Лiда (10 студзеня), Бабруйск (15 студзеня), Мазыр (16 студзеня), Гомель (17 студзеня), Брэст (23 студзеня), Пiнск (24 студзеня), Баранавiчы (25 студзеня), Орша (1 лютага), Вiцебск (2 лютага), Наваполацк (3 лютага), Магiлёў (4 лютага), Салiгорск (8 лютага), Барысаў (9 лютага) i Мiнск (10 лютага).

Прэтэндэнткам на тытул "Мiс Беларусь-2008" неабходна прыйсцi на кастынг без макiяжу, з пашпартам, раздзельным купальнiкам, чаравікамі на высокiх абцасах, рызiнкай для валасоў.

Удзельнiцамi конкурсу могуць стаць прывабныя дзяўчыны ва ўзросце ад 18 да 24 гадоў, якiя маюць беларускае грамадзянства i пастаянна пражываюць на тэрыторыi нашай краiны, нiколi не бралi шлюб i не маюць дзяцей.

Да ўдзелу дапускаюцца беларускi ростам не нiжэй за 175 сантыметраў, не могуць удзельнiчаць пераможцы намiнацый, у тым лiку "Мiс Беларусь", мiнулых нацыянальных конкурсаў, а таксама асобы, якiя маюць дачыненне да фота i вiдэаматэрыялаў эратычнага i парнаграфiчнага характару.

Фiнал "Мiс Беларусь-2008" пройдзе вясной у Мінску. Журы вызначыць не толькi самую прывабную беларуску ў гэтым годзе, але i назаве "I Вiцэ-Мiс", "II Вiцэ-Мiс", "Мiс зачараванне" i "Мiс фота". Прадстаўнiкi СМI выберуць "Мiс прэса", гледачы — "Мiс глядацкiх сiмпатый", а самi канкурсанткi назавуць "Мiс сяброўства".

“Звязда”