У Беларусі падаражэла камуналка
Чарговае павышэнне тарыфаў / LookByMedia
З 1 чэрвеня 2026 года ў Беларусі павышаюцца тарыфы на ацяпленне і гарачае водазабеспячэнне. Тарыф на цеплавую энергію павялічыцца на 7,3% і складзе 29,2224 рубля за 1 Гкал.
Сярэдні штомесячны плацёж за жыллёва-камунальныя паслугі вырасце на 3,12 рубля. З гэтай сумы каля 2,6 рубля прыпадзе на ацяпленне, яшчэ 0,53 рубля — на гарачае водазабеспячэнне.
Таксама з 1 чэрвеня павышаецца тарыф на электраэнергію для патрэб ацяплення. Яго кошт павялічыцца на 7,3% — да 0,0487 рубля за 1 кВт·г.
Чарговае павышэнне тарыфаў стала другім планавым этапам змянення кошту жыллёва-камунальных паслуг у Беларусі ў бягучым годзе.