У Беларусі падаражэў звадкаваны газ

Цэны на звадкаваны газ для камунальна‑бытавых спажыўцоў і аўтатранспарту павышаны ў Беларусі. Адпаведнае рашэнне змешчана ў пастанове Міністэрства эканомікі.  Дакументам прадугледжваецца павелічэнне на 10% дзеючых адпускных цэн на звадкаваны газ для камунальна‑бытавога спажывання і на 30% — для аўтамабільнага транспарту.

Іх павышэнне абумоўлена значным ростам у 2007 годзе цэн на сыравіну, што закупляецца ў Расіі, для выпуску звадкаванага газу і стратнасцю гэтай вытворчасці, паведамляе БЕЛТА.