У Беларусі падаражэюць айчынныя лекі
Канцэрн "Белбіяфарм" павышае кошты на 64 найменні беларускіх медпрэпаратаў. Пра гэта паведаміў старшыня канцэрна Міхаіл Чарапок. Мяркуецца, што, дзякуючы павышэнню кошту, па 36 пазіцыях фармакалагічныя прадпрыемствы выйдуць на бясстратную працу. Дагэтуль стратным быў выпуск 138 з 550 найменняў лекавых сродкаў.
Падаражанне лекаў звязанае з ростам кошту на імпартуемыя субстанцыі, з якіх вырабляюцца медпрэпараты, а таксама на энерганосьбіты, паведамляе “Інтэрфакс”.
Падаражанне лекаў звязанае з ростам кошту на імпартуемыя субстанцыі, з якіх вырабляюцца медпрэпараты, а таксама на энерганосьбіты, паведамляе “Інтэрфакс”.