У Беларусі падлічылі інтэрнэт-карыстальнікаў, іх больш за 2,7 млн.
2,7 мільёна перавышае колькасць інтэрнэт-карыстальнікаў у Беларусі. Пра гэта паведаміў міністр сувязі і інфарматызацыі Мікалай Панцялей. Паводле яго словаў, у Беларусі абанентамі сотавай рухомай электрасувязі
з'яўляюцца звыш 7 мільёнаў чалавек. На сённяшні дзень забяспечана
пакрыццё 89% тэрыторыі краіны, дзе жыве больш за 97% насельніцтва.
БелаПАН
БелаПАН