У Беларусі паменшаць памежныя зоны

У Беларусі плануецца паменшыць памеры памежных зон. Пра гэта паведаміў старшыня Дзяржаўнага камітэта памежных войскаў Ігар Рачкоўскі. Паводле яго слоў, такое рашэнне выклікана тым, што на памежных тэрыторыях знаходзяцца шматлікія гістарычныя і культурныя аб'екты, цудоўныя месцы адпачынку, куды нельга трапіць з-за залішняга зарэжымлівання гэтых зон.

Як заявіў намеснік начальніка штаба памежных войскаў Андрэй Гарулькі, памежная зона будзе звужана да памеру сельскага савета, адпаведна да 6-8 кіламетраў.

БелаПАН