У Беларусі паменшылася абарачэнне наяўных грошай

Па дадзеных Нацыянальнага банка Беларусі, за 4 месяцы 2007 года аб'ём наяўных грошай у абарачэнні паменшыўся на 6,4%. На 1 красавіка ён склаў 2,6 трыльёнаў рублёў.

Доля гэтага паказчыку ў аб'ёме рублёвай грашовай масы паменшылася з 23,1% на 1 красавіка летась да 22,3% на тую ж дату 2007 года.


Аб'ём безнаяўных грошай на 1 красавіка 2007 года склаў 9,2 трыльёнаў рублёў, або 77,7% у аб'ёме рублёвай грашовай масы.