У Беларусі павялічылася колькасць інцыдэнтаў у паветры

Павялічэнне колькасці авіяцыйных інцыдэнтаў адзначанае ў першым паўгоддзі бягучага года ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. Летась іх было толькі 5, а сёлета ўжо 13. Такія дадзеныя былі агучаныя на пасяджэнні калегіі Беларускай транспартнай пракуратуры.
Пракуратура прапануе дырэктару "Белавіі" праводзіць больш дакладны аналіз пры здзяйсненні працэдуры закупак новай авіяцыйнай тэхнікі. А вось кіраўніку Дэпартамента па авіяцыі Міністэрства транспарту было прапанавана выправіць парушэнні ў кантролі за якасцю авіяцыйнага бензіну, інфармуе АФН.  

Нагадаем, што 12 ліпеня адбыўся чарговы інцыдэнт у паветры. Лёгкаматорны самалёт упаў у Бабруйскім раёне, загінуў лётчык-інструктар.