У Беларусі плануецца павялічыць колькасць прыватных тэлепраграмаў
У Беларусі плануецца павялічыць колькасць праграмаў вытворчасці прыватных тэлевстудыяў. Пра гэта паведаміў намеснік міністра інфармацыі Аляксандр Слабадчук. Сёння ў кабельных сетках краіны транслюецца 126 тэлепраграм, з якіх 61 — расійскай вытворчасці. "Мы жадалі б гэта ўсё павялічыць і пашырыць на ўсёй тэрыторыі Беларусі з улікам развіцця лічбавага вяшчання", — цытуе намміністра агенцтва “БелаПАН”.
Зараз прыватныя каналы асабліва інтэнсіўна развіваюцца ў рэгіёнах. Адно з першых месцаў па якасці тэлепрадукцыі займае Лідскае тэлеаб’яднанне, зазначыў Слабадчук.
Маштабных тэлевізійных праектаў, такіх як серыялы, у Беларусі пакуль не рэалізуюць праз адсутнасць дастатковага фінансавання. "У нас вельмі таленавітыя рэжысёры, сцэнарысты, аператары, але вельмі дорага здымаць нават не фільм, а серыял: на гэта патрэбныя сур'ёзныя грошы, сур'ёзная база", — падкрэсліў намміністра.