У Беларусі плануецца стварыць энцыклапедыю Радзівілаў
Энцыклапедыю Радзівілаў плануецца стварыць у Беларусі. Пра гэта было заяўлена ў Мінску на прэзентацыі альбома "Радзівілы. Альбом партрэтаў XVIII-XIX стагоддзяў". Паводле слоў дырэктаркі выдавецтва "Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі" Таццяны Бяловай, энцыклапедыя стала б лагічным працягам альбома.
Дарэчы, на прэзентацыі прысутнічалі прадстаўнікі сям'і Радзівілаў. Князь Мацей Радзівіл паведаміў, што ў бліжэйшы час плануецца прывезці ў Беларусь новыя унікальныя прадметы, звязаныя з іх родам. Рэчы належалі прадстаўнікам дынастыі, якія жылі ў Нясвіжскім замку ад XVIII стагоддзя да перадваенных гадоў. З гэтых прадметаў будзе складзеная выстава, якая пройдзе ў сценах замка, паведамляе БЕЛТА.