У Беларусі плануецца ўвесці адзіны нумар экстраных службаў 112
Неўзабаве ў Беларусі можа быць уведзены адзіны нумар экстраных службаў 112. Пры гэтым застануцца і старыя нумары 101, 102, 103 і іншыя. Адпаведная норма прадугледжваецца праектам указу прэзідэнта, унесенага на разгляд ва ўрад, паведамляе БелаПАН. Паводле слоў дэпутата Палаты прадстаўнікоў Віктара Гумінскага, шматгадовы досвед функцыянавання службаў 911 у ЗША ды Канадзе і 112 у Заходняй Еўропе паказвае, што выкарыстанне адзінага нумара для выкліку экстраных аператыўных службаў зручнае для насельніцтва і дазваляе павысіць аператыўнасць рэагавання на здарэнні.
Таксама забяспечваецца больш эфектыўнае ўзаемадзеянне паміж службамі пры іх сумесных дзеяннях па экстраным рэагаванні, адзначыў парламентарый.
Акрамя таго, законапраект надзяляе працаўнікоў органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях правам на нашэнне, захоўванне і ўжыванне службовай і баявой зброі.