У Беларусі працягваецца галадоўка салідарнасці з Мікалаем Аўтуховічам

Галадоўка салідарнасці з Мікалаем Аўтуховічам не спынілася 15 траўня разам з выхадам з акцыі маладафронтаўцаў. Эстафету падхапілі актывісты грамадзянскай кампаніі "Еўрапейская Беларусь". З 19 траўня галадаюць Зміцер Бародка і Павел Вінаградаў.  Асноўная ідэя галадоўкі — салідарнасць з ваўкавыскімі прадпрымальнікамі Мікалаем Аўтуховічам, Юрыем Лявонавым і Ўладзімірам Асіпенкам.

Па словах Змітра Бародкі, галадоўку падтрымаюць не толькі ў Мінску, але і ў рэгіёнах:

Бародка: Будзем галадаць — наколькі дазволіць нам здароўе, наколькі зможам. Ужо ёсць людзі, гатовыя нас змяніць. Таму галадоўка будзе яшчэ працягвацца. Колькі будзе галадаць Аўтуховіч, столькі і нашыя людзі будуць галадаць.