У Беларусі працягваецца ліквідацыя наступстваў урагану

Працягваюцца аднаўленчыя працы па ліквідацыі наступстваў урагану, які прайшоў па краіне 28 ліпеня. Як паведамляе БЕЛТА, па звестках на раніцу 30 ліпеня, яшчэ застаюцца абясточанымі 53 населеныя пункты. Не адноўленыя дахі 130 дамоў, 12 аб'ектаў сацыяльна-бытавога прызначэння, 10 вытворчых аб'ектаў і 319 сельскагаспадарчых будынкаў. Іх аднаўленне працягваецца.