У Беларусі прадухілілі продаж няякасных латвійскіх шпрот
У Беларусі ўдалося прадухіліць пастаўку ў гандлёвую сетку няякасных вэнджаных шпрот латвійскай вытворчасці. Падчас правядзення экспертызы ў кансервах выяўлены бензапірэн. Яго ўтрыманне ўдвая перавышае норму.
Цяпер праводзіцца дбайнае лабараторнае даследаванне ўсёй увазной у краіну рыбнай прадукцыі, паведамляе АНТ.
Па словах загадчыцы аддзялення гігіены Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Анжэлы Скурановіч, сёлета ўжо тром імпарцёрам адмоўлена ў дзяржаўнай гігіенічнай рэгістрацыі ў сувязі з выяўленнем павышанага ўтрымання бензапірэну.
Дарэчы, высокае ўтрыманне дадзенага рэчыва ў арганізме можа прывесці да развіцця анкалагічных захворванняў.