У Беларусі прагназуюць павелічэнне нелегальнай міграцыі ў Польшчу
У Беларусі прагназуюць павелічэнне колькасці нелегальных мігрантаў у Польшчу, Латвію і Літву пасля ўступлення гэтых краінаў у Шэнгенскую зону. Пра гэта паведамляе расійскае выданне “Известия” са спасылкай на намесніка начальніка міжнародна-прававога ўпраўлення дзяржаўнага камітэту памежных войскаў Беларусі палкоўніка Юрыя Фёдарава.
Нагадаем, што з 1 студзеня будучага года краіны Балтыі і Польшча павінныя далучыцца да Шэнгенскага пагаднення. “І нашыя аналітыкі кажуць, што ў сувязі з гэтым магчымае павелічэнне плыні нелегальнай міграцыі менавіта ў накірунку Польшчы, Літвы і Латвіі, - адзначыў Фёдараў. – Таму што нелегальны мігрант, прайшоўшы знешнюю мяжу Еўрасаюза, далей можа амаль бесперашкодна патрапіць у любую з краінаў Еўрасаюза, куды ён імкнецца”.
Як падкрэсліў палкоўнік Фёдараў, да такога развіцця падзеяў беларускія праваахоўнікі рыхтуюцца разам з расійскімі і еўрапейскімі калегамі, перадае ИТАР-ТАСС.