У Беларусі праходзіць міжнародны Encounter "Краіна пад беламі крыламі"

Міжнародны Encounter "Краіна пад белымі крыламі" праходзіць у Беларусі. Гэта другі Encounter  такога ўзроўню на тэрыторыі нашай краіны. У гульні ўдзельнічаюць 47 каманд з Беларусі, Украіны і Расіі. Гульня пачалася ў 10:30 пад Баранавічамі. Першы ўзровень прайшоў на закінутай сядзібе Паўлінава. Зараз удзельнікі гульні кіруюцца ў Баранавічы, дзе знаходзіцца "лакалізацыя" наступнага ўзроўня гульні.

Мярукецца, што Encounter "Краіна пад белымі крыламі" скончыцца каля 4-й гадзіны раніцы 9 траўня 2010 года.

Encounter — гэта міжнародная сетка актыўных гарадскіх гульняў. Назва ў перакладзе з ангельскай мовы мае значэнні "выпадковая сустрэча", "першы досвед", "нечаканае сутыкненне". Асноўная ідэя гульні складаецца ў выкананні розных заданняў на мясцовасці на хуткасць. Пераможцам гульні лічыцца гулец або каманда, якія першымі завяршылі ўсе ўзроўні.