У Беларусі практычна няма здаровых цяжарных жанчын

У Беларусі практычна няма здаровых цяжарных жанчын, паведаміла дацэнт кафедры акушэрства і гінекалогіі Беларускай медакадэміі паслядыпломнай адукацыі Кацярына Пятрова на пасяджэнні круглага стала ў Мінску, перадае БелаПАН. Паводле яе слоў, у кожнай жанчыны падчас цяжарнасці адзначаецца тая ці іншая паталогія. Часцей за ўсё, гэта захворванні, якія жанчына набывае ў дзяцінстве і юнацтве. Апрача таго, распаўсюджаны гінекалагічныя захворванні, якія негатыўна ўплываюць на выношванне і нараджэнне дзіцяці.

Як мяркуе Пятрова, у Беларусі "не вельмі спрыяльная" сітуацыя з рэпрадуктыўным здароўем жанчын, што звязана з экалогіяй і шэрагам сацыяльных фактараў.