У Беларусі практычна здаровае толькі кожнае чацвёртае дзіця
У Беларусі практычна здаровыя каля 27% дзяцей. Такую лічбу назваў першы намеснік міністра аховы здароўя Роберт Часнойць, выступаючы перад дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў. Каля 58% дзяцей маюць функцыянальныя парушэнні і трапляюць пад рызыку развіцця хранічнай паталогіі. 13,8% дзяцей маюць хранічныя захворванні.
Чыноўнік адзначыў, што пры медаглядах у 2009 годзе ў 9,6% дзяцей выяўлена паніжэнне вастрыні зроку, у 6,9% — парушэнне паставы.
Агулам у Беларусі больш за 1,8 млн дзяцей. З іх 260 тысяч пражываюць на забруджаных тэрыторыях. У 156 тысяч дзяцей, якія пражываюць на забруджаных тэрыторыях, выяўленыя функцыянальныя парушэнні здароўя, у 45 тысяч — хранічныя захворванні.
Па словах Часнойця, з 1997 года ў Беларусі захоўваецца тэндэнцыя павелічэння хранічных захворванняў у дзяцей.