У Беларусі пройдуць спаборніцтвы санітарных дружын
У Мінску 29 жніўня ўпершыню пройдуць рэспубліканскія спаборніцтвы санітарных дружын. Пра гэта паведаміў прэс-сакратар міністэрства па надзвычайных сітуацыях Беларусі Віталь Навіцкі. Спаборніцтвы адбудуцца на стадыёне Беларускага дзяржаўнага медыцынскага універсітэта. Сандружыны будуць "працаваць" у ачагах камбінаванага, хімічнага і эпідэмічнага паражэння, пасля чаго будуць здаваць тэарэтычны іспыт. У складзе сандружын будуць толькі жанчыны.
“Інтэрфакс”
“Інтэрфакс”