У Беларусі пройдуць вайсковыя вучэнні "Восень-2008"
Вайсковыя вучэнні "Восень-2008" пройдуць у нашай краіне ў кастрычніку. Яны адбудуцца на сямі вайсковых палігонах у розных рэгіёнах Беларусі - ад Барысаўшчыны да Брэсцкай вобласці.
Мяркуецца, што агульная колькасць вайскоўцаў, што будуць прыцягнутыя да ўдзелу ў вучэннях, складзе каля 8,5 тыс. чалавек. Прычым, 2 тысячы з іх будуць прызваныя з запасу. Падчас "Восені-2008" будуць ужытыя звыш 300 адзінак бронетэхнікі, каля 40 артылерыйскіх гармат, самалётаў і верталётаў.
Як адзначае БЕЛТА, асноўнай мэтай вучэнняў стане ўдасканаленне ўзаемадзеяння Узброеных Сілаў з іншымі войскамі і вайсковымі фармацыямі падчас падрыхтоўкі і вядзення абарончай аперацыі. Таксама плануецца даследаваць пытанні новых спосабаў вядзення ваенных дзеянняў, сучасных і перспектыўных сродкаў вядзення ўзброенай барацьбы.