У Беларусі пройдзе агульнанацыянальная дыктоўка па беларускай мове
На 23 сакавіка ў Беларусі запланавана правядзенне агульнанацыянальнай дыктоўкі па беларускай мове, прысвечанай 90-годдзю абвяшчэння незалежнасці БНР. Пра гэта паведаміў намеснік старшыні Партыі БНФ Віктар Івашкевіч.
Паводле яго слоў, дыктоўка павінна стаць "дэманстрацыяй любові і пашаны да роднай мовы". Саюз беларускіх пісьменнікаў і Беларускі ПЭН-цэнтр абвясцілі конкурс на тэкст дыктоўкі. Удзел у ім грамадскіх дзеячаў, кіраўнікоў палітычных партый і грамадскіх аб'яднанняў будзе спрыяць падтрымцы і абароне мовы, яе сталенню і павышэнню статусу ў грамадстве, зазначыў Івашкевіч.
Па словах ініцыятара правядзення дыктоўкі, кандыдата філасофскіх навук Уладзіміра Падгола, фотавыставу матэрыялаў дыктоўкі мяркуецца прадэманстраваць у тых краінах, дзе жывуць беларусы, а таксама экспанаваць у будынку сакратарыята ААН у Нью-Ёрку.
Старшыня "Таварыства беларускай мовы" Алег Трусаў зазначыў, што дыктоўка будзе праводзіцца 23 сакавіка кожную гадзіну з 10.00 да 18.00. Заяўкі на выдзяленне залаў накіраваны ў буйныя бібліятэкі сталіцы.
Калі ў залах будзе адмоўлена, дыктоўка пройдзе ў офісах палітычных партый і грамадскіх аб'яднанняў. Плануецца, што гэтая агульнанацыянальная дыктоўка будзе традыцыйнай.
БелаПАН