У Беларусі пройдзе акцыя "Народная міліцыя"

У Беларусі пройдзе акцыя "Народная міліцыя".

Як паведамілі ў Міністэрстве ўнутраных спраў, асноўнай мэтай акцыі з'яўляецца павышэнне ступені даверу грамадзян да дзяржаўнага апарату, прыняцце мер па забеспячэнні даступнасці і адкрытасці ў рабоце з насельніцтвам.


Падчас будучай акцыі прадстаўнікі грамадскасці, якія будуць вызначаны пры дапамозе ідэалагічных работнікаў дзяржструктур, арганізацый і прадпрыемстваў, змогуць выканаць ролю "народнага кантролю" за дзейнасцю міліцыянтаў.


Ім будзе дадзена магчымасць узяць удзел у патруляванні тэрыторыі сумесна з нарадамі патрульна-паставой і дарожна-патрульнай службаў, а таксама прысутнічаць пры прыёме грамадзян. Паўдзельнічаць у акцыі найперш змогуць ідэолагі, педагогі, медработнікі, студэнты, члены БРСМ і прадстаўнікі духавенства.